Надрукаваць гэтую старонку
31.08.2021

Эксперты ENSREG пачалі працу на пляцоўцы БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У складзе экспертнай групы - спецыялісты з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Грэцыі, Балгарыі, Фінляндыі. Узначальвае групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK) Петэры Тыйпана.

Падчас працы на пляцоўцы БелАЭС эксперты наведаюць шэраг тэхналагічных аб'ектаў станцыі, у тым ліку аб'екты «ядзернага вострава» першага энергаблока, рэзервовую дызельную электрастанцыю, а таксама агульнастанцыйныя збудаванні, адміністрацыйныя і дапаможныя карпусы другога энергаблока.

Візіт экспертаў ENSREG на БелАЭС праходзіць у рамках другой фазы партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў станцыі.

Апошняя змена 31.08.2021