Надрукаваць гэтую старонку
21.07.2021

На Беларускай АЭС прайшла супрацьпажарная трэніроўка

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Агульнастанцыйная супрацьпажарная трэніроўка персаналу і сіл МНС прайшла на Беларускай АЭС.

Падчас трэніроўкі былі адпрацаваны элементы тушэння пажару, парадку допуску ў зону кантраляванага допуску сіл і сродкаў падраздзяленняў МНС.

Праведзена навучанне персаналу ўменню ідэнтыфікаваць узнікненне надзвычайнай сітуацыі і праверка гатоўнасці да эвакуацыі і правядзення мерапрыемстваў па тушэнні пажару.

Былі адпрацаваны навыкі і здольнасці самастойна, хутка і беспамылкова арыентавацца ў сітуацыі пры ўзнікненні пагрозы пажару ці непасрэдна самага пажару, вызначаць вырашальны кірунак дзеянняў і прымаць правільныя меры па папярэджанні, лакалізацыі і ліквідацыі пажару і абароны персаналу.

Апошняя змена 21.07.2021