Надрукаваць гэтую старонку
09.07.2021

Будучыя атамшчыкі наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

9 чэрвеня 2021 г. на Беларускай АЭС пабывалі студэнты і выкладчыкі фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

ВНУ займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў для беларускай атамнай электрастанцыі. Таму, студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта рэгулярна наведваюць аб'екты атамнай электрастанцыі яшчэ з этапа падрыхтоўчых работ на будаўнічай пляцоўцы АЭС.

Гэтым разам студэнты 5 курса азнаёміліся з працай інфармацыйнага цэнтра АЭС і арганізацыяй падрыхтоўкі персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі. Пра тое, як арганізавана гэта праца, якія патрабаванні прад'яўляюцца да спецыялістаў прадпрыемства, а таксама аб умовах працы на АЭС студэнтам, сярод якіх, напэўна, знаходзіліся і будучыя супрацоўнікі Беларускай АЭС, распавёў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік ВТЦ В. Д. Горын.

Будучых атамшчыкаў цікавілі не толькі вузкапрофільныя пытанні, якія тычацца эксплуатацыі АЭС, але і сацыяльна-бытавыя ўмовы для работнікаў прадпрыемства, развіццё горада энергетыкаў і многае іншае.
На ўсе пытанні студэнты атрымалі грунтоўныя адказы.

Апошняя змена 09.07.2021