Надрукаваць гэтую старонку
30.06.2021

Місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны пачала працу на пляцоўцы БелАЭС

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Эксперты кансультатыўнай місіі МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) пачалі працу на пляцоўцы БелАЭС. На працягу двух дзён яны вывучаць матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны БелАЭС, а таксама наведаюць аб'екты станцыі.

Праца экспертнай групы будзе выбудавана па некалькіх ключавых кірунках:

- ацэнка нацыянальнага рэжыму забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі ядзернага матэрыялу і ядзерных установак;

- ацэнка сістэмы фізічнай абароны канкрэтнай ядзернай устаноўкі;

- ацэнка сістэмы фізічнай абароны ядзернага матэрыялу пры транспарцiроўцы;

- агляд інфармацыйнай і камп'ютэрнай бяспекі.

У склад місіі ўваходзяць эксперты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША.

Апошняя змена 30.06.2021