Надрукаваць гэтую старонку
29.06.2021

Місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны наведае БелАЭС 30 чэрвеня - 1 ліпеня

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Эксперты кансультатыўнай місіі МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) будуць працаваць на пляцоўцы БелАЭС 30 чэрвеня - 1 ліпеня.

У склад экспертнай групы, якія наведаюць станцыю, увойдуць спецыялісты з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША. Яны азнаёмяцца з матэрыяламі па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай абароны БелАЭС, а таксама наведаюць аб'екты станцыі, у тым ліку блочны пункт кіравання, сховішча свежага ядзернага паліва, перагрузачны вузел і іншыя.

Місія IPPAS - гэта кансультатыўная місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Яе мэта - прааналізаваць бягучы стан нацыянальнага рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі шляхам параўнання яго нарматыўна-прававой базы, сістэм і практыкі ў галіне фізічнай ядзернай бяспекі з адпаведнымі міжнароднымі дакументамі і кіруючымі дакументамі МАГАТЭ па фізічнай ядзернай бяспецы.

Падрабязна пра місію тут: https://gosatomnadzor.mchs.gov.by/novosti/356580/

Апошняя змена 29.06.2021