Надрукаваць гэтую старонку
12.04.2021

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у «Тыдні лесу»

Крыніца:

10 красавіка 2021 г. работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу 2021».

Прадпрыемства прымае ўдзел у акцыі больш за 10 гадоў і за гэты час спецыялістамі Беларускай АЭС быў пасаджаны лес на плошчы ў некалькі дзясяткаў гектараў.

Сёлета работнікі прадпрыемства працавалі ў Палушскім лясніцтве, якое знаходзіцца непадалёк ад Астраўца. Дзякуючы працы атамшчыкаў у гэты дзень лясны масіў Астравеччыны папоўніўся 2,5 гектарамі маладога сасновага лесу.

Работнікі Астравецкага лясгаса ўручылі ўсім удзельнікам акцыі памятныя значкі, бейсболкі, а пасля заканчэння работ пачаставалі сваіх памочнікаў духмянай юшкай!

Апошняя змена 12.04.2021