Надрукаваць гэтую старонку
15.03.2021

На другім энергаблоку БелАЭС завершана загрузка ў рэактар імітатараў цеплавыдзяляльных зборак

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Усяго ў актыўную зону рэактара іх загружана 163.

Імітатары ТВС з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараючы іх канструкцыю. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ТВС у перыяд пусканаладачных работ для праверкі рэактарнай устаноўкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

У цяперашні час на другім энергаблоку працягваюцца работы па зборцы рэактара для наступнай яго падрыхтоўкі да гідраўлічных выпрабаванняў і цыркуляцыйнага прамывання сістэм першага контуру.

Апошняя змена 15.03.2021