Надрукаваць гэтую старонку
13.01.2021

Першы энергаблок БелАЭС выведзены на 100% магутнасці

Крыніца:

12 студзеня ў 19.57 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выведзены на намінальны ўзровень магутнасці.

Цеплавая магутнасць блока складае 3 200 МВт, электрычная магутнасць – 1170 МВт. На гэтым узроўні магутнасці на энергаблоку ў адпаведнасці з праграмай этапу вопытна-прамысловай эксплуатацыі, працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаванні.

Пасля іх паспяховага завяршэння, на працягу 15 сутак будзе праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблоку на намінальнай магутнасці.

У прамысловую эксплуатацыю энергаблок ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй пасля паспяховага завяршэння комплекснага апрабавання абсталявання.

Падобныя матэрыялы

Галерэя малюнкаў