Надрукаваць гэтую старонку
20.11.2020

Эксперты ВАА АЭС наведалі Беларускую АЭС з мэтай абмену міжнародным вопытам па развіцці лідэрскіх якасцяў у аператараў ядзерных установак

Крыніца:

З 16 па 20 лістапада 2020 года эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (ВАА АЭС), правялі місію тэхнічнай падтрымкі па вывучэнні міжнароднага вопыту ў галіне развіцця лідэрскіх якасцяў у аператараў ядзерных установак.

У пачатку місіі прадстаўнікі ВАА АЭС наведалі блочны пульт кіравання і турбіннае аддзяленне энергаблока №1.

У наступныя дні эксперты правялі заняткі з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Беларускай АЭС па наступных тэматыках:

  • «Лідэрства ў разрэзе бяспекі і надзейнасці»,
  • «Метады фарміравання лідарскіх якасцей у мэнэджараў»,
  • «Лідэрства: практыка культывавання ў арганізацыях атамнай галіны».

Дырэктар Маскоўскага цэнтра ВАА АЭС Васіль Іванавіч Аксёнаў, правёў інтэрв'юіраванне кіраўнікоў асноўных вытворчых цэхаў і аддзелаў Беларускай АЭС і адзначыў добрую падрыхтоўку начальнікаў падраздзяленняў па тэматыцы «Лідэрства і высокі ўзровень культуры бяспекі».

Апошняя змена 20.11.2020