Надрукаваць гэтую старонку
19.11.2020

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Крыніца:

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля правядзення работ па замене трансфарматараў напружання ў вымяральных ланцугах генератарнага выключальніка, а таксама выпрабаванняў цеплаэнергетычнага абсталявання, неабходных вымярэнняў і даследаванняў.

Уключэнне энергаблока ў сетку і набор нагрузкі праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту бяспечнай эксплуатацыі без заўваг. Рэактар першага энергаблока ў цяперашні час працуе на магутнасці 40% ад намінальнай. Працягваюцца выпрабаванні сістэм і абсталявання энергаблока. Згодна з графікам збудавання БелАЭС этап доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока плануецца пачаць у снежні.

Апошняя змена 19.11.2020