Надрукаваць гэтую старонку
09.09.2020

Аб бяспецы АЭС – дзецям

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» 8 верасня 2020 г. сярэднюю школу №3 горада Астраўца наведалі супрацоўнікі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Дадзеная школа характэрная не толькі сваім «узростам» - яе адкрылі толькі ў мінулым годзе і яна з'яўляецца самай маладой навучальнай установай горада энергетыкаў – але і тым, што ў яе сценах адкрыты спецыялізаваны «атамны» клас, у якім паглыблена вывучаюцца прадметы фізіка-матэматычнага цыклу, неабходныя для паступлення на спецыяльнасці ядзерна-энергетычнага профілю.

Таму не дзіўна, што лекцыя аб бяспецы і надзейнасці Беларускай АЭС выклікала жывую цікавасць у навучэнцаў школы. Там больш, што бацькі многіх вучняў працуюць на будаўніцтве атамнай станцыі і ў дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС».

Падчас лекцыі школьнікі пазнаёміліся з праектам атамнай электрастанцыі, размяшчэннем і прызначэннем асноўных аб'ектаў, прынцыпам працы і сістэмамі бяспекі АЭС, убачылі архіўныя фота збудавання Беларускай атамнай электрастанцыі, даведаліся пра тое, дзе рыхтуюць спецыялістаў для ядзернай энергетыкі, а таксама атрымалі адказы на цікавячыя пытанні.

Апошняя змена 09.09.2020