Надрукаваць гэтую старонку
04.08.2020

Аляксандр Лукашэнка: перавагі БелАЭС дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучыню

Крыніца: БелТА

Перавагі БелАЭС дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучыню, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значэнне Беларускай АЭС для забеспячэння энергетычнай бяспекі і ў цэлым эканомікі нашай краіны проста велізарнае. З ёй звязана развіццё адукацыі, тэхналогій. І не трэба нам паказваць і тыкаць на пытанні бяспекі. Мы - чарнобыльская рэспубліка, многае перажылі. І самі ведаем цану наступстваў. Толькі на рэабілітацыю забруджаных тэрыторый выдаткавана $ 19 млрд. Таму ўваходны кантроль пры збудаванні станцыі быў як у ваенны час. А перавагі, якія мы набудзем, дапамогуць нам зрабіць прарыў у будучыню (высокія тэхналогіі, танная электраэнэргія, электрамабілі), - распавёў Аляксандр Лукашэнка. - Ці суперсучасная вытворчасць амінакіслот нашай біятэхналагічнай карпарацыі, якую мы будуем сумесна з Кітаем у Мінскай вобласці. Дзякуючы такім вытворчасцям зялёная эканоміка з моднага трэнду стане нашай рэальнасцю".

Беларускі лідар падкрэсліў, што за апошнія пяць-шэсць гадоў збор асобных відаў другасных рэсурсаў у Беларусі вырас у 2,5 разы. "А гэта бясплатная сыравіна, якая валяецца пад нагамі. Мы прынялі рашэнне аб адмове з 2021 года ад аднаразовага пластыкавага посуду і тары. Іх заменіць экалагічная ўпакоўка. Падтрымаю і іншыя прапановы ў гэтай галіне. Дарэчы, мы ў апошні час усё менш гаворым аб космасе, i маю права вам нагадаць: невялікая па сваіх памерах і небагатая, але таленавітая на людзей Беларусь з'яўляецца членам клуба касмічных дзяржаў. Удумайцеся толькі", - дадаў Прэзідэнт.

Апошняя змена 04.08.2020