Надрукаваць гэтую старонку
18.06.2020

На другім энергаблоку БелАЭС пачаты этап праліва сістэм на адкрыты рэактар

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На другім энергаблоку БелАЭС спецыялісты пачалі праліў актыўных і пасіўных сістэм бяспекі на адкрыты рэактар.

Гэта адна з найважнейшых, строга рэгламентаваных тэхналагічных аперацый, падчас якой для ачысткі ад механічных прымешак хімічна абяссоленай вадой прамываецца змантаванае абсталяванне і трубаправоды сістэм бяспекі і сістэм нармальнай эксплуатацыі, звязаныя з першым контурам рэактарнай ўстаноўкі, а таксама правяраецца працаздольнасць задзейнічаных у гэтым працэсе помпавых агрэгатаў тэхналагічных сістэм бяспекі і сістэм нармальнай эксплуатацыі.

"Пачатак этапу паслямантажных ачыстак абсталявання і трубаправодаў пасіўных і актыўных сістэм бяспекі з пралівам на адкрыты рэактар - гэта старт падрыхтоўкі да гідраўлічных выпрабаванняў і цыркуляцыйнага прамывання першага контуру рэактарнай устаноўкі другога энергаблока, - падкрэсліў віцэ-прэзідэнт АТ IК "АСЭ", дырэктар праекта па ўзвядзенню БелАЭС Віталь Палянін. - Сам факт пачатку гэтага працэсу азначае, што ў рэактарным аддзяленні ступень гатоўнасці тэхналагічных сістэм дазваляе разгортваць поўнамаштабныя пусканаладачныя работы".

Па матэрыялах БЕЛТА

Апошняя змена 18.06.2020