Надрукаваць гэтую старонку
01.11.2019

І зноў канікулы! І зноў АЭС!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Добрая традыцыя знаёмства з Беларускай АЭС у інфармацыйным цэнтры атамнай электрастанцыі працягваецца. Бо гэта выдатная магчымасць правесці вольны час не толькі цікава, але і пазнавальна.

Адкрыла канікулярны тыдзень у інфармацыйным цэнтры АЭС група навучэнцаў сярэдняй школы № 5 горада Смаргоні. Супрацоўнікі цэнтра распавялі школьнікам аб ядзернай энергетыцы і Беларускай атамнай электрастанцыі, яе бяспецы, пазнаёмілі з макетамі асноўнага абсталявання і яго значэнні.

А самыя вялікія эмоцыі выклікала спаборніцтва у «вытворчасці» электраэнергіі на велатрэнажоры.

Чакаюць юных гасцей у інфацэнтры АЭС і ў астатнія дні школьных канікул.

Дарэчы, сёлета ў інфармацыйным цэнтры АЭС пабывала ўжо амаль 3 тысячы чалавек. І гэта на 620 чалавек больш, чым за ўвесь 2018 год!

Апошняя змена 01.11.2019