Надрукаваць гэтую старонку
02.08.2018

Прадстаўнікі Казахстана наведваюць Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ 1-2 жніўня 2018 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведваюць прадстаўнікі Рэспублікі Казахстан.

Мэтай візіту з'яўляецца вывучэнне вопыту рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы і праекта будаўніцтва Беларускай АЭС.

У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі Дэпартамента атамнай энергіі і прамысловасці Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Казахстан, камітэта па атамным і энергетычным наглядзе, АТ «Казахстанскія атамныя электрычныя станцыі», НАК «Казатампром».

1 жніўня ўдзельнікі візіту азнаёміліся з ходам работ па ўзвядзенню АЭС; сістэмай падрыхтоўкі персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры Беларускай АЭС; арганізацыяй інфармацыйнай працы на прадпрыемстве і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.

2 жніўня ў ходзе сумеснага пасяджэння з кіраўнікамі і спецыялістамі структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» адбудзецца абмен вопытам па ўсіх напрамках рэалізацыі праекта першай беларускай атамнай электрастанцыі.