Надрукаваць гэтую старонку
14.05.2018

Беларуская АЭС прымае ўдзел у «Атамэкспа 2018»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Х юбілейны Міжнародны форум «Атамэкспа 2018» адкрыўся сёння ў Галоўным медыяцэнтры г. Сочы. У чацвёрты раз у мерапрыемстве прымае ўдзел дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС».

У гэтым годзе экспазіцыя прадпрыемства расказвае наведвальнікам аб супрацоўніцтве Беларускай АЭС з міжнароднымі арганізацыямі ў галіне ядзернай энергетыкі, інфармаванні грамадскасці, бяспекі праекта.

У ходзе мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі АЭС Аккую (Турцыя), АЭС Пакш (Венгрыя), Новаваронежской АЭС, якія будуюцца, дзеючых і патэнцыйных пастаўшчыкоў абсталявання і матэрыялаў для Беларускай АЭС.

Стэнд прадпрыемства наведала вялікая група беларускіх і замежных журналістаў, якія асвятляюць ход форуму.

Апошняя змена 14.05.2018

Галерэя малюнкаў