Надрукаваць гэтую старонку
14.05.2018

Беларуская АЭС і «Канцэрн Росэнэргаатам» заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы Х Міжнароднага форуму «Атамэкспа 2018», які з 14 па 16 мая 2018 г. праходзіць у Галоўным медыяцэнтры г. Сочы, генеральны дырэктар РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» М. В. Філімонаў і генеральны дырэктар АТ «Канцэрн Росэнэргаатам» А. Ю. Пятроў падпісалі пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.