Надрукаваць гэтую старонку
29.03.2018

Журналісты наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Вялікая група беларускіх і расійскіх журналістаў 28 сакавіка 2018 г. наведала будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС.

Чарговы прэс-тур быў арганізаваны Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і АТ «Атамэнергамаш» – машынабудаўнічым дывізіёнам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».

Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС; агледзелі панараму будаўніцтва з агляднай пляцоўкі; пабывалі ў цэнтральным зале будынка рэактара энергаблока №2 і ў турбінным зале энергаблока №1; пазнаёміліся з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС.

Неабходныя каментарыі аб ходзе збудавання атамнай электрастанцыі і падрыхтоўцы персаналу для Беларускай АЭС далі начальнік рэактарнага цэха атамнай электрастанцыі Аляксандр Канюка, начальнік змены турбіннага цэха АЭС Яўген Абашаў, намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу-начальнік УТЦ Уладзімір Горын.

У ходзе прэс-тура на пытанні журналістаў адказаў намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Міхадзюк.

Галерэя малюнкаў