Надрукаваць гэтую старонку
23.01.2018

Дзеці з Сірыі наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

23 студзеня Беларускую атамную электрастанцыю наведалі хлопцы з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь па запрашэнні Прэзідэнта краіны А. Лукашэнка ў рамках міжнароднай беларуска-сірыйскай змены для адораных дзяцей «Інтэлект. Творчасць. Спорт» дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Зубраня».

Дзеці з Сірыі наведалі Беларускую АЭС С. Сяўко, Беларуская АЭС

Замежныя госці наведалі Інфармацыйны цэнтр АЭС, дзе азнаёміліся з макетамі атамнай станцыі і ядзернага паліва, даведаліся пра сучасныя сістэмы бяспекі энергаблокаў, а таксама паспрабавалі самі выпрацаваць электраэнергію на велатрэнажоры.

Далей экскурсія працягнулася на будаўнічай пляцоўцы атамнай станцыі, дзе хлопцы наведалі вучэбна-трэніровачны цэнтр АЭС. На поўнамаштабным трэнажоры блочнага шчыта кіравання дзеці даведаліся, як кіраваць энергаблокам, паназіралі за працай персаналу.

Апошняя змена 23.01.2018

Галерэя малюнкаў