Надрукаваць гэтую старонку
18.01.2018

У Беларусі будуецца самая бяспечная АЭС - Вашчанка

Крыніца: БелТА

У Беларусі будуецца самая бяспечная АЭС, адзначыў сёння на прэс-канферэнцыі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі будуецца самая бяспечная АЭС - Вашчанка БелТА

Міністр падкрэсліў, што ў падраздзяленні МНС, размешчаным каля АЭС, якая будуецца, праводзіцца пастаянная падрыхтоўка і яно сябе добра зарэкамендавала ў вучэннях, якія прайшлі ў мінулым годзе. "Я лічу, што мы на правільным шляху і наша станцыя стане самай бяспечнай, у гэтым няма ніякіх сумневаў", - адзначыў Уладзімір Вашчанка.

Ён распавёў, што цяпер актыўна ідзе праца дэпартаментаў МНС. "Асабліва велізарная нагрузка сёння на Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, дзе праведзена вялікая праца. І вы бачыце, што ў апошні час сьціхлі жарсьці ў нашых суседзяў - цалкам беспадстаўныя былі ўсе гэтыя заявы аб нейкай небясьпечнасьці. Бо атамную станцыю мы будуем для сябе і ў першую чаргу зацікаўлены ў бяспецы", - падкрэсліў Уладзімір Вашчанка.

Апошняя змена 18.01.2018