Надрукаваць гэтую старонку
05.06.2017

Прабег міру з Беларускай АЭС

Крыніца:
28 мая ў Гродна адбыўся юбілейны, 20-ы па ліку «Прабег мiру – Гарадзенская вандроўка». Традыцыйныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы сабралі больш за дзвесце прафесіяналаў і аматараў бегу з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Удзельнікаў прабегу чакалі дыстанцыі на 5 і 10 км па цэнтральным вуліцам горада.
Прабег міру з Беларускай АЭС Прабег міру з Беларускай АЭС

У склад каманды Астравецкага раёна ўвайшлі супрацоўнікі Беларускай АЭС: інжынер вытворча-тэхнічнага аддзелу Анастасія Гаслаўская і начальнік змены рэактарнага цэху Вадзім Матвiйчук.

На пяцікіламетровай дыстанцыі Анастасія Гаслаўская паказала другі вынік сярод удзельніц сваёй узроставай катэгорыі. А на трасе ў 10 км Вадзім Матвiйчук стаў чацвёртым сярод бегуноў сваёй групы.
Апошняя змена 05.06.2017

Падобныя матэрыялы