Надрукаваць гэтую старонку
24.10.2023

МНС выдала ліцэнзію на эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

24 кастрычніка адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад старшынствам міністра Вадзіма Сіняўскага.

У ліцэнзію дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» унесены дадатак, які дазваляе прыступіць да прамысловай эксплуатацыі энергаблока №2.

МНС пераканалася, што ўсталяваныя праектам станцыі межы і ўмовы бяспечнай эксплуатацыі, пацверджаны і абгрунтаваны, а рашэнні, закладзеныя ў эксплуатацыйную і супрацьаварыйную дакументацыю, адпавядаюць патрабаванням па бяспецы.

Выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 2 заканчвае шматгадовую працу ўсіх зацікаўленых па стварэнні ў нашай краіне сучаснай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Апошняя змена 24.10.2023