Надрукаваць гэтую старонку
28.02.2020

Беларускія студэнты-атамшчыкі прайшлі практыку на Смаленскай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Для студэнтаў БНТУ была арганізаваная двухтыднёвая вытворчая практыка, яны пазнаёміліся з асаблівасцямі эксплуатацыі энергаблокаў на Смаленскай АЭС. Гэта ўжо пятая група студэнтаў-атамшчыкаў з Беларусі на Смаленскай АЭС.

"Смаленская АЭС супрацоўнічае з БНТУ з 2013 года. За 7 гадоў нашы спецыялісты дапамаглі падрыхтаваць больш за 50 беларускіх атамшчыкаў", - паведаміла вядучы спецыяліст аддзела развіцця персаналу Смаленскай АЭС Марына Шындзіна.

Старшы выкладчык кафедры "Цеплавыя электрычныя станцыі" БНТУ Анастасiя Паўлоўская ўпэўненая, што такая практыка вельмі карысная і дапамагае ў падрыхтоўцы да дыплома, дае новыя веды. "У студэнтаў шмат пытанняў, і інструктары вучэбна-трэніровачнага падраздзялення Смаленскай АЭС даюць на іх вычарпальныя адказы, заўсёды ідуць на сустрэчу, імкнуцца максімальна раскрыць тэму і распавесці аб усіх нюансах", - адзначыла Анастасія Паўлоўская.

па матэрыялах БЕЛТА

фота atomic-energay.ru

Апошняя змена 28.02.2020