Надрукаваць гэтую старонку
01.11.2018

Кіраўнік аддзела Еўропы дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ наведала Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

29 кастрычніка 2018 г. будаўнiчую пляцоўку Беларускай АЭС наведала дырэктар аддзела Еўропы дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ Ана Рафф-Кайадо, якая знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

У ходзе візіту А.Раффо-Кайадо наведала інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, азнаёмілася з арганізацыяй падрыхтоўкі персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры, а таксама з ходам работ па ўзвядзенню атамнай электрастанцыі.

На сустрэчы з намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" В.Сенюцем і намеснікам дырэктара дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Л.Дулінец бакі абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага ўзаемадзеяння па развіцці нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы ў рамках праекта тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ.