Надрукаваць гэтую старонку
18.07.2018

Каманда Беларускай АЭС перамагла ў інтэлектуальным турніры

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17 ліпеня 2018 г. у чарговым туры адкрытага чэмпіянату Астравецкага раёна па гульні «Што? Дзе? Калі?» перамогу атрымала каманда РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

У інтэлектуальным турніры спаборнічаюць некалькі дзясяткаў каманд, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, арганізацыі, установы з Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Мядзельскага і іншых раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. 

Беларуская АЭС ўдзельнічае  у турніры з 2010 г. і мае самае вялікае колькаснае прадстаўніцтва. Адразу 3 каманды прадпрыемства прымаюць удзел у спаборніцтве: «Ядзерны востраў», «Актыўная зона» і «Без паняцця», якая і адсвяткавала перамогу ў ліпеньскім туры. За каманду пераможцу гулялі: Баларчанка Ф. С. – капітан; Бекетаў М. А., Баларчанка Т. В.; Лябецкі К. А.; Філатаў  Р. А.; Ергуловіч М. Л.

«Ядзерны востраў» і «Актыўная зона» ў гэты раз апынуліся менш удачлівымі, заняўшы 7 і 6 месца адпаведна.