Надрукаваць гэтую старонку
11.04.2017

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у рэспубліканскім навукова-практычным семінары

Крыніца:
10 красавіка 2017 года ў Астраўцы прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Псіхадыягностыка і псiхакарэкцыя псіхічных і паводніцкіх расстройстваў у асоб розных прафесій», ініцыяваны Міністэрствам аховы здароўя.
Рэспубліканскі навукова-практычны семінар Рэспубліканскі навукова-практычны семінар Беларуская АЭС

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Васільевіч Філімонаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел медыцынскія работнікі і псіхолагі, якія прадстаўляюць энергетычную галіну: Гомельэнерга, Гроднаэнерга, Мiнскэнерга, а таксама спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», якія працуюць з прадстаўнікамі прафесій, на якія ўскладаюцца асаблівыя патрабаванні ў сувязі з бяспекай і надзейнасцю эксплуатацыі атамнай станцыі.

З дакладам «Дзейнасць лабараторыі псіхафізіялагічнага забеспячэння Беларускай АЭС» выступіў начальнік лабараторыі Павел Бандаровіч.

Прадстаўнікі Гомельэнерга у рамках працягу семінара сёння, 11 красавіка, будуць працаваць у лабараторыі псіхафізіялагічнага забеспячэння вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС. Удзельнікі семінара азнаёмяцца з абсталяваннем лабараторыі і сістэмай працы з персаналам атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 11.04.2017

Падобныя матэрыялы